У абанентаў МТС у Слуцку знікала сувязь

Пры спробе набраць нумар МТС з А1 аўтаадказчык паведамляе, што "выкліканы вамі абанент зараз недаступны" / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У абанентаў мабільнага аператара МТС у Слуцку ў пятніцу ўзнікалі праблемы з сувяззю і інтэрнэтам, паведамляе мясцовае выданне kurjer.info. "Званкі не паступаюць, і цішыня пасля набору нумара", — расказала жыхарка горада, якая патэлефанавала ў рэдакцыю. У супрацоўнікаў рэдакцыі таксама знікла сувязь.

Пры спробе набраць нумар МТС з тэлефона, падлучанага на А1, аўтаадказчык паведамляе, што "выкліканы вамі абанент зараз недаступны". Калі тэлефанаваць са стацыянарнага тэлефона, то можна пачуць, што "на дадзены момант усе лініі занятыя".

У кантактным цэнтры МТС журналістам паведамілі, што "такая сітуацыя ва ўсіх абанентаў, якія знаходзяцца ў горадзе Слуцку". Там таксама распавялі, што спецыялісты кампаніі спрабуюць разабрацца, у чым прычына. Сувязь аднавілі какля 11.30.

Сеть МТС в Слуцке не работает / kurjer.info

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.