У Мінску пачаўся закрыты суд над актывістамі беларускіх незалежных прафсаюзаў

Генадзь Фядыніч / Еўрарадыё

У Менскім гарадзкім судзе пачаўся судовы працэс над актывістамі беларускіх незалежных прафсаюзаў. У справе трое фігурантаў: былы кіраўнік Незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Фядыніч, цяперашні кіраўнік (выканаўца абавязкаў кіраўніка) прафсаюзу РЭП Васіль Бераснеў, а таксама Вацлаў (Вячаслаў) Арэшка — беларускі палітолаг і грамадскі дзеяч, актывіст прафсаюзу РЭП. 

Суд зрабілі закрытым.

Прафсаюзных актывістаў затрымалі 19 красавіка 2022 года. Іх абвінавачваюць па некалькіх артыкулах КК: у стварэнні экстрэмісцкага фармавання і ўдзеле ў ім, распальванні сацыяльнай варожасці і закліках да санкцый. Праваабаронцы прызналі Фядыніча, Бераснева і Арэшку палітычнымі зняволенымі.

"Экстрэмісцкай арганізацыяй" прафсаюз РЭП быў прызнаны ў красавіку. А летам беларускія ўлады ліквідавалі і прафсаюз РЭП, і ўсе астатнія незалежныя прафсаюзныя аб'яднанні. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.