У Чачэрску сабралі моладзь на публічнае ўзяцце пад варту 16-гадовага навучэнца

Хлопца моцна трымалі сілавікі / checherskivestnik.by

У Чачэрску сабралі моладзь на публічнае ўзяцце пад варту 16-гадовага юнака, навучэнца дзяржаўнага тэхнічнага каледжа. Як піша checherskivestnik.by, ён абвінавачваецца ў "грубым парушэнні грамадскага парадку і відавочнай непавазе да грамадства, здзейсненым з ужываннем гвалту з хуліганскіх памкненняў, з асаблівым цынізмам і групай асоб". Сёлета ён ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, але "належных высноў для сябе... так і не зрабіў".

Улады лічаць, што такія "прафілактычныя мерапрыемствы" робяць моцнае ўражанне на маладых людзей, "астуджаюць гарачыя галовы".

Публічнае ўзяцце пад варту практыкуецца ў апошнія гады, у тым ліку і на Гомельшчыне.

checherskivestnik.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.