У Беларусі могуць падняць падатак на прыбытак

Сёлета падатак на прыбытак у 20% ужо дзейнічаў у Віцебскай і Магілёўскай абласцях / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Беларусі ў 2023 годзе могуць падняць стаўку падатку на прыбытак да 20%. Гэта прадугледжвае праект змяненняў Падатковага кодэкса, піша "Зеркало". У цяперашні час падатак на прыбытак складае 18%. Пры гэтым мясцовыя ўлады могуць павялічваць гэтую стаўку яшчэ на 2%. Сёлета гэтай магчымасцю скарысталіся ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях.

У наступным годзе стаўку падатку на прыбытак у 20% хочуць зрабіць паўсюднай. Мясцовыя саветы дэпутатаў пры гэтым ужо не змогуць павялічваць гэты падатак.

Акрамя таго, чыноўнікі плануюць працягнуць дзеянне стаўкі падатку на прыбытак у 30% для мабільных аператараў. Плануецца, што павышаны падатак будзе дзейнічаць да 1 студзеня 2025 года. Падатак на прыбытак у 30% на бліжэйшыя два гады прадугледжаны і для камерцыйных мікрафінансавых арганізацый. Цяпер гэты збор для іх складае 25%. Адзначым, што гэтыя змены ў Падатковы кодэкс яшчэ не прынятыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.