Пракуратура зняла тры "экстрэмісцкія" кнігі з продажу ў інтэрнэт-кнігарнях

Адна з "экстрэмісцкіх" кніг / twitter.com/januskevicbooks

Пракуратура Савецкага раёна Мінска выявіла "экстрэмісцкія выданні" ў буйных інтэрнэт-крамах, паведамляецца на сайце Генпракуратуры.

Гаворка ідзе пра выданні:

"Военная история Беларуси. Герои. Символы. Цвета»"
"Аграрная палiтыка нацыстаў у Заходняй Беларусi: Планаванне. Забеспячэнне. Ажыццяўленне (1941-1944 гг.)"
"Балада пра маленькi буксiр".

Апошняя з названых — беларускі пераклад дзіцячага верша Іосіфа Бродскага. Як казаў выдавец Андрэй Янушкевіч, сілавікі ўгледзелі "падазроную афарбоўку" на буксіры цёмна-аранжавага колеру.

Паведамляецца, што пасля звароту пракурорскіх работнікаў назаныя кнігі былі знятыя з продажу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.