Пашынян адмовіўся падпісваць праект дэкларацыі АДКБ аб дапамозе Арменіі

Нікол Пашынян на саміце АДКБ / president.gov.by

На саміце Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы ў Ерэване армянскі прэм'ер-міністр Нікол Пашынян адмовіўся падпісваць праект дэкларацыі АДКБ аб дапамозе Арменіі. Ён заявіў, што дакумент трэба дапрацаваць (на дапрацоўку адправілі два дакументы). "Адсутнасць з боку АДКБ выразнай палітычнай ацэнкі сітуацыі і непрыняцце вышэйзгаданага рашэння можа азначаць не толькі адмову АДКБ ад саюзніцкіх абавязацельстваў, але і інтэрпрэтавацца Азербайджанам як зялёнае святло з боку АДКБ для далейшай агрэсіі супраць Арменіі", цытуе словы Пашыняна @novostiarmenia.

У сераду ў Ерэване Нікол Пашынян правёў сустрэчу з Уладзімірам Пуціным. І ўсё гэта адбывалася ў дзень, калі Расія нанесла па Украіне чарговы ракетны ўдар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.