Напад Расіі "пацерпіць няўдачу" — у Кіеў прыехаў кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі

Джэймс Клеверлі / Reuters

У Кіеў прыбыў міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Джэймс Клеверлі. Запланаваная ягоная сустрэча з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, паведамляе ВВС. Клеверлі заявіў, што Вялікабрытанія стаіць "плячом да пляча з Украінай", і што напад Расіі "пацерпіць няўдачу".

Па яго словах, з надыходам зімы Расія імкнецца "зламаць рашучасць Украіны сваімі жорсткімі нападамі на грамадзянскае насельніцтва, бальніцы і энергетычную інфраструктуру". Ён таксама адзначыў, што падтрымка Вялікабрытаніі "будзе працягвацца столькі, колькі спатрэбіцца для аднаўлення гэтай выдатнай краіны".

Падчас візіту ў Кіеў брытанскі міністр распавёў, што Вялікабрытанія накіруе ва Украіну 24 машыны хуткай дапамогі, а таксама 11 аўтамабіляў экстранай дапамогі. Шэсць з іх будуць браніраванымі. Акрамя таго, Лондан выдзеліць 3 млн фунтаў стэрлінгаў на аказанне дапамогі ў аднаўленні інфраструктуры школ і прытулкаў, якія былі разбураны падчас вайны.

Раней падчас візіту ў Кіеў прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Рышы Сунака было абвешчана аб выдзяленні Кіеву пакета абароннай падтрымкі ў памеры 50 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Ён 125 зенітных гармат і абсталяванне для процідзеяння іранскім беспілотнікам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.