На 10 градусаў халадней, чым летась: надвор'е на 21 лістапада

Заснежаны Мінск

Снег на большай частцы тэрыторыі Беларусі і галалёдзіца на дарогах. Такі прагноз надвор'я на панядзелак, 21 лістапада, даюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыяактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Заўтра ў Беларусі будзе пераважаць воблачнае надвор'е. Па поўначы будзе халадней — там магчымыя ападкі ў выглядзе снегу. Па поўдні краіны будзе крыху цяплей — там мокры снег будзе ісці ўперамешку з дажджом.

Месцамі будзе слабы туман. Аўтамабілістам трэба быць асабліва ўважлівымі: на асобных участках дарог галалёдзіца. Па паўднёвым усходзе ў другой палове дня слабы галалёд.

Паветра ноччу астыне да 9 градусаў марозу, а па поўначы Беларусі пры праясненнях тэрмометры пакажуць да -12 па Цэльсі. Днём будзе ад -5 да +1 градуса.

Год таму 21 лістапада было значна цяплей!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.