Легітымнасць не гумовая: што рабіць дэмсілам, каб ЕС не забываўся на іх

Святлана Ціханоўская / тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай

Святлане Ціханоўскай трэба працаваць з пытаннямі рэпрэзентатыўнасці і ездзіць на міжнародныя сустрэчы. І памятаць, што ў еўрапейскай палітыцы ўлады змяняюцца. То бок, тыя людзі, з якімі дэмсілы працавалі два гады таму, не абавязкова і цяпер знаходзяцца пры ўладзе, кажа ў эфіры Еўрарадыё паліталагіня, даследчыца Цэнтра новых ідэй Леся Руднік.

— Хутка мы прэзентуем даследванне, у якім вы пабачыце, што міжнародныя выданні ўжо пачалі называць [Аляксандра] Лукашэнку прэзідэнтам. Прытым, Ціханоўскую прэзідэнткай ніхто не называе.

Часцей за ўсё цяпер пішуць пра Лукашэнку. Канешне, гэта абгрунтавана геапалітычнай пазіцыяй Беларусі ў канфлікце Расіі і Украіны, гэта абгрунтавана тым, якую пазіцыю Лукашэнка ў гэтым канфлікце заняў і які адбітак гэта наклала на ўспрыманне нацыі за мяжой.

Лукашэнку часам забываюць прэзентаваць як “былога прэзідэнта”. Гэта не можа не абураць, але не можа не падкрэсліваць, што мы набліжаемся да сітуацыі, калі міжнародную легітымнасць Святланы Ціханоўскай трэба будзе яшчэ раз пацвярджаць.

А еўрапейскім палітыкам варта нагадваць, што Беларусь павінная заставацца пад іх увагай у першую чаргу праз пытанні рэгіянальнай бяспекі.

— Лукашэнка ў адрозненні ад Офіса не праводзіць ніякіх сустрэч з Захадам, таму фора ёсць. 

Поўную версію размовы з Лесяй Руднік глядзіце на Ютуб-канале Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.