Кіраўніка беларускага Чырвонага Крыжа злавілі на гамафобных выказваннях

Дзмітрый Шаўцоў / СТБ

Беларускія праваабаронцы звярнуліся да кіраўніцтва Чырвонага Крыжа пасля выказванняў кіраўніка беларускага аддзялення арганізацыі. У эфіры дзяржаўнай тэлевізіі Дзмітрый Шаўцоў назваў гомасексуальнасць "хваробай" і заявіў, што яе "трэба лячыць".

"Разумеючы несумяшчальнасць паводзін генеральнага сакратара БТЧК з прынцыпамі арганізацыі — гуманнасцю, нейтральнасцю, бесстароннасцю і незалежнасцю, — эксперты Беларускага Хельсінкскага Камітэта і Беларускага фонду медыцынскай салідарнасці накіравалі лісты ў розныя інстытуты Чырвонага Крыжа", — заявілі ў Беларускім Хельсінкскім камітэце.

З беларускім Чырвоным Крыжам звязана шмат скандалаў, бо ён трывала асацыюецца з уладамі. Напрыклад, ад арганізацыі вылучалі чальцоў выбарчых камісій і назіральнікаў, хаця яна "па-за палітыкай". Нягледзячы на шматлікія скаргі, кіраўніцтва міжнароднага Чырвонага Крыжа не прымала ніякіх мер.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.