Каб замяніць упакоўку з тэтрапака, беларускай прамысловасці патрэбны год

Сокі ў тэтрапаку на палічцы беларускай крамы / Еўрарадыё

Беларускія прадпрыемствы працягваюць адчуваць праблемы з пакаваннем. У кароткі тэрмін (як гэтага патрабаваў Лукашэнка) замяніць тэтрапак, які сыйшоў праз санкці, не атрымліваецца. Гэта ў прынцыпе немагчыма.

"У цяперашні момант на шматлікіх заводах ужо вырабленыя тэставыя разлівы прадукцыі, бо ўпакоўка тэтрапак мае захоўваць прадукт на 6, 9, 12 месяцаў. Тэставы разліў прадугледжвае знаходжанне на вытрымцы прадукта на гэтыя месяцы плюс яшчэ 20-30%. Таму замяніць у адначассе ўпакоўку не атрымліваецца", — канстатуе намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Вадзім Шагойка.

Па яго словах, працэс замены тэтрапака на іншую ўпакоўку далёкі ад завяршэння. Дапрацоўка, перамовы, тэарэтычная магчымасць супрацоўніцтва, намеры — пра нешта больш сур'ёзнае міністр не кажа: "Недзе дапрацоўваецца ўпакоўка пад нашае абсталяванне. Гэта працэс жывы, ён вырашаецца, і на дадзены момант нейкіх крытычных пытанняў не ўзнікае. Вядуцца перамовы з пастаўшчыкамі дадзенай упакоўкі. Заводы [па вытворчасці тэтрапака] ёсць і ў Расіі, ёсць намеры будаўніцтва завода і ў Беларусі. Мы ўжо ў прынцыпе на Захад не глядзім".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.