Ціханоўская сустрэлася з прэм'ер-міністрам Канады

Святлана Ціханоўская і Джасцін Трудо / t.me/tsikhanouskaya

Напрыканцы візіту ў Канаду Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Джасцінам Трудо. Як паведамляе яе прэс-служба, Ціханоўская заявіла, што неабходныя захады па абароне беларускай незалежнасці і таму важная "кансалідаваная стратэгія па Беларусі краін Вялікай сямёркі". Таксама яна прапанавала падтрымаць беларускую дыяспару і перадаць гуманітарную дапамогу беларускім добраахвотнікам, якія змагаюцца за Украіну.

Як вядома, напярэдадні Канада анансавала новыя санкцыі супраць Беларусі.

"Канада падтрымлівае лідара беларускай апазіцыі Святлану Ціханоўскую і дэмакратычны рух у Беларусі",напісаў Трудо ў Facebook.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.