Аб’ект нянавісці: прапаганда і вайна ва Украіне — эфір з Каліхам

Андрэй Каліх / фота з архіва

Пасля паскораных курсаў ад расійскіх прапагандыстаў у 2020 годзе, беларуская прапаганда імкліва пачала даганяць па ўзроўні нянавісці, фальсіфікацый і маніпуляцый сваіх калег з Масквы. Але калі адпачатку асноўнымі аб’ектамі нянавісці былі апаненты рэжыму Лукашэнкі і ўсё нацыянальнае, то пасля 24 лютага 2022 года і сюжэты, і аб’екты прапагандысцкай нянавісці моцна змяніліся.

Пракрамлёўская прапаганда ў Беларусі — якой яна была і як змянілася пасля 24 лютага 2022 года? Якія асноўныя наратывы ў прапагандзе дамінуюць сёння? Ці спрацоўвае прапаганда і як ёй супрацьстаяць?  На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае эксперт iSANS Андрэй Каліх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.