БЧБ, але не зусім: што з "зарэгістраванай" сімволікі падыдзе для пратэстаў

Можна выкарыстоўваць і зарэгістраваную сімволіку
Можна выкарыстоўваць і зарэгістраваную сімволіку

Адзін з галоўных аргументаў, якія даказваюць "віну" пратэстоўцаў у судах, — наяўнасць "незарэгістраванай сімволікі". Сёння за яе, гэта значыць за бел-чырвона-белы сцяг, караюць нават тых, хто проста вешае сцяг у сябе на балконах. На той жа падставе — сімволіка "не зарэгістраваная" — адмаўляюць тым, хто спрабуе атрымаць дазвол на такі "адзіночны пікет" — менавіта так улады трактуюць вывешванне сцяга на балконе.

Знаходлівыя беларусы не разгубіліся і сталі выстаўляць на відочнае месца скрынкі ад LG Smart TV — белыя з чырвонай паласой пасярэдзіне. А Еўрарадыё знайшло іншае выйсце з сітуацыі. Можна падаць заяўку на "балконны пікет" са сцягам, афіцыйна зарэгістраваным у Беларусі і цалкам прыдатным для выражэння пратэсту.

Расказваем, пра якую сімволіку ідзе гаворка.

Партыі і грамадскія аб'яднанні

БЧБ, но не совсем: что из “зарегистрированной” символики подойдёт для протестов

У партыі "Беларускі народны фронт" (БНФ) сімвал — чырвоная "Пагоня" на белым фоне. Яшчэ бліжэйшы да нацыянальнага сцяга афіцыйны сцяг дзвюх партый "Грамада" — бел-чырвона-белае палатно з эмблемамі (кветкай) бліжэй да дрэўка.

Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ таксама выкарыстоўвае бел-чырвона-белае палатно са сваёй эмблемай. Аднак звестак аб афіцыйнай рэгістрацыі гэтай сімволікі няма.

Ёсць прыдатныя спалучэнні і на афіцыйна зарэгістраваных сімвалах беларускіх грамадскіх аб'яднанняў. Напрыклад, сцяг Незалежнага прафсаюза гарнякоў, хімікаў, нафтаперапрацоўшчыкаў, энергетыкаў, транспартнікаў, будаўнікоў і іншых работнікаў — бел-чырвонае-палатно з літарамі "БНП".

БЧБ, но не совсем: что из “зарегистрированной” символики подойдёт для протестов

Ёсць БЧБ і на сцягу Фонду імя Льва Сапегі, а акрамя яго там — выява магната і яго герба. Цалкам годны персанаж для таго, каб удзельнічаць у "балконным пікеце".

Пагоня побач

Герб "Пагоня" — зарэгістраваная гісторыка-культурная каштоўнасць, таму за яго дэманстрацыю караць было б вельмі нелагічна. Тым больш сёння "Пагоня" актыўна выкарыстоўваецца ў геральдыцы. Напрыклад, на гербах Віцебскай вобласці, Рэчыцы, Верхнядзвінска і Лепеля.

БЧБ, но не совсем: что из “зарегистрированной” символики подойдёт для протестов

Сярод грамадскіх аб'яднанняў "Пагоню" выкарыстоўвае Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына". Ёсць яна і на некалькіх іншых эмблемах, аднак як адна з частак кампазіцыі. Нагадаем, гаворка ідзе толькі пра афіцыйна зарэгістраваную сімволіку.

Нарэшце, ёсць герб Літвы. Але тут вы рызыкуеце быць абвінавачанымі ў садзейнічанні замежным "лялькаводам".

А хто рэгіструе сімволіку?

Ніхто не здзіўлены: у гэтай краіне трэба рэгістраваць наогул усё. Не выключэнне — эмблемы, вымпелы, сцягі і да таго падобнае.

Уся сімволіка павінна праходзіць рэгістрацыю ў Дэпартаменце па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі. Потым яна ўключаецца ў дзяржрэестр і ёй прысвойваецца асаблівы нумар. Пры жаданні можаце пашукаць прыклады зарэгістраваных сцягоў і значкоў на спецыяльным сайце.

Калі дэпартамента цалкам хапае для значкоў і вымпелаў, то са сцягамі ўсё складаней. Для ўхвалення рэгістрацыі сцягоў у Беларусі створаны спецыяльны прэзідэнцкі савет. І толькі пасля атрымання "так" ад савета сцяг можа атрымаць рэгістрацыю.

Кіраўнік камісіі на сёння — дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі (НЦПІ) Андрэй Мацельскі. Яго намеснік — намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл доктар ваенных навук Мікалай Бузін. Таксама ў савет уваходзяць супрацоўнікі ўніверсітэтаў, музейныя спецыялісты і чамусьці некалькі іншых ваенных. Менавіта ад іх залежыць афіцыйны статус бел-чырвона-белага сцяга ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі