Вы тут

БАЖ заклікае неадкладна вызваліць Сяргея Сацука і спыніць крымінальны пераслед

Лагатып БАЖ

Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікае ўлады неадкланда вызваліць затрыманага журналіста Сяргея Сацука. Адпаведная заява з'явілася на сайце грамадскай арганізацыі.

Акрамя таго, БАЖ заклікае беларускія ўлады выконваць гарантыі журналістам, прадастаўленыя беларускім заканадаўствам і міжнароднымі абавязацельствамі Беларусі. Арганізацыя патрабуе спыніць пераслед, запалохванне ды іншыя агрэсіўныя дзеянні ў дачыненні да журналістаў за выкананне імі прафесійных абавязкаў.
 
Галоўнага рэдактара анлай-выдання "Ежедневник" Сяргея Сацука затрымалі 25 сакавіка супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. На яго пачалі крымінальную справу. Наколькі вядома, Сацука падазраюць у атрыманні хабару для журналісцкіх расследаванняў. За гэта яму, паводле Крымінальнага кодэксу, пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. 

26 сакавіка ў рэдакцыі выдання "Ежедневник", якім кіруе Сацук, адбыўся ператрус.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.