Вы тут

Байдэн пагаварыў з Зяленскім і запрасіў яго ў Вашынгтон

Джо Байдэн і Уладзімір Зяленскі / Калаж УНІАН

7 чэрвеня Джо Байдэн пагаварыў па тэлефоне з Уладзімірам Зяленскім. Прэзідэнт ЗША запэўніў прэзідэнта Украіны, што на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным будзе адстойваць суверэнітэт Украіны. Байдэн запрасіў Зяленскага ўжо ў ліпені 2021-га ў Вашынгтон.

Прэзідэнт ЗША і прэзідэнт Расіі павінны сустрэцца 16 чэрвеня ў Жэневе. Сярод тэмаў абмеркавання будзе і Украіна, і сітуацыя ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.