"Баварыя" і "Ліверпуль" — у чвэрцьфінале Лігі чэмпіёнаў

"Баварыя" і "Ліверпуль" — у чвэрцьфінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Першы матч 1/8 фіналу ў гасцях з "Зальцбургам" нямецкі клуб згуляў унічыю 1:1. Аднак дома ўчыніў саперніку разгром — 7:1. Польскі форвард Роберт Левандоўскі стаў аўтарам хет-трыка.

"Ліверпуль" пасля гасцявой перамогі над "Інтэрам" (2:0) дома прайграў (0:1), аднак прайшоў далей.

9 сакавіка "Манчэстар Сіці" прымае "Спортынг" (першы матч — 5:0), а мадрыдскі "Рэал" ПСЖ (першы матч — 0:1).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.