БАТЭ хацеў правесці хатні матч Лігі канферэнцый у Казахстане

БАТЭ хацеў правесці хатні матч 2-га раўнда кваліфікацыі футбольнай Лігі канферэнцый з "Коньяспорам" з Турцыі ў Казахстане. Пра перамовы распавёў кіраўнік ФК "Актобэ" Ерлан Джамантаеў. "Але мы адмовіліся", — заявіў ён.

Барысаўчане хацелі згуляць на Цэнтральным стадыёне ў Актобэ. Джамантаеў кажа, што яму не спадабалася адсутнасць гледачоў на трыбунах. Як вядома, паводле рашэння УЕФА беларускія клубы праводзяць хатнія паядынкі ў еўракубках на нейтральных палях і без гледачоў. Таксама казахі прагназавалі "накладкі" ў сувязі з іх матчамі і не хацелі "нязручнасцяў". А яшчэ яны спасылаюцца на... забабоны.

У выніку чакаецца, што БАТЭ правядзе абодва матчы з "Коньяспорам" у канцы ліпеня ў Турцыі.

Абодва матчы правядзе ў 1-м раўндзе кваліфікацыі Лігі канферэнцый з "Дзечычам" у Чарнагорыі мінскае "Дынама".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.