Баскетбалісты "Цмокi-Мiнск" выйшлі ў плэй-оф Кубка ФІБА-Еўропа

Баскетбалісты "Цмокi-Мiнск" выйшлі ў плэй-оф Кубка ФІБА-Еўропа

Мінскі баскетбольны клуб "Цмокi" выйшаў у плэй-оф розыгрышу Кубка ФІБА-Еўропа. 7 лютага беларусы на сваёй пляцоўцы ў апошнім паядынку другога групавога этапу разграмілі чарнагорскі "Морнар", перадае БЕЛТА.

Для выхаду 1/16 фіналу нашым суайчыннікам было неабходна выйграць з розніцай не менш як 7 ачкоў. Але рэчаіснасць атрымалася яшчэ больш вясёлкавай: выніковы лік быў 84:45 (22:10, 19:12, 24:12, 19:11) на карысць беларускай каманды.

У другім сённяшнім матчы групы К венгерскі "Сольнак" прымае ў сябе дацкую  каманду "Бака Беарз".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі