Баранавіцкія “зайцы” адпомсцілі кантралёрам у “бандыцкім” стылі

Былыя “зайцы”, якіх у свой час штрафавалі супрацоўнікі баранавіцкага аўтапарка №2, вырашылі папалохаць кантралёраў, якія ехалі на службовай машыне.
На сваім аўтамабілі яны падрэзалі кантралёраў, прыціснулі іх да краю дарогі і вымусілі спыніцца. Адчыніць дзверы машыны “зайцы” не змаглі, таму пачалі крычаць у грукацца ў шкло пісталетам. Зброя, як высветлілася потым, была пнеўматычнай.

Кантралёры па мабільным выклікалі міліцыю, якая і затрымала “зайцоў”. Цяпер распачата крымінальная справа. Дарэчы, толькі за апошнія паўгода ў Баранавічах затрыманыя 6 тысяч безбілетнікаў.

Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі