Вы тут

Банкі блакуюць рахункі беларускіх апазіцыянераў, якіх запісалі ў "тэрарысты"

Антон Матолька / З архіву Еўрарадыё

Банкі блакуюць рахункі беларускіх апазіцыянераў, якіх запісалі ў "тэрарысты". Ужо вядома пра тое, што Пріорбанк і Альфабанк заблакавалі рахункі блогера Антона Матолькі, а МТБанк — лідара Народнага антыкрызіснага кіравання Паўла Латушкі.

"Па маіх звестках, гэта звязана з узбуджэннем крымінальнай справы па артыкуле 289 частка 3 "Акт тэрарызму", — піша Латушка ў Telegram. — Цалкам абсурднае і незаконнае абвінавачанне. Прававы дэфолт".

2 красавіка КДБ Беларусі заявіў пра абнаўленне "Пераліку арганізацый і фізічных асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці". У спісе апынуліся Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Антон Матолька ды іншыя палітуцекачы. Яны абвінавачваюцца па артыкуле "акт тэрарызму, здзейснены арганізаванай групай", ім можа пагражаць нават смяротнае пакаранне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.