Банк ўмыў рукі: грошы, канфіскаваныя з ячэек "Белгазпрамбанка", вярнулі не ўсім

Будынак "Белгазпрамбанка" / belgazprombank.by
Будынак "Белгазпрамбанка" / belgazprombank.by

У чэрвені 2020 года, калі арыштавалі Віктара Бабарыку а ў "Белгазпрамбанку" пачаліся ператрусы, многія кліенты паскардзіліся на ўскрыццё дэпазітарных ячэек без іх прысутнасці і страты змесціва. TUT.by пацікавіўся, ці вярнулі грошы і каштоўнасці іх уладальнікам. Аказалася, што не ўсім.

​— Дамова з банкам на карыстанне ячэйкай скончылася, наўрад ці ад яго будуць зараз навіны. Раней жа банк адказваў на зварот, што перадаў заяву ў дзяржорганы. Банк ўмыў рукі, ​— кажа ўжо былы кліент банку. ​— Гэта мне плата за лаяльнасць. Як і некаторыя беларусы думаў, што калі не лезці ў палітыку, то мяне гэта не закране. Але апынулася, што не меў рацыі. Добрая навука ўсім, вучыцеся на памылках.

Журналісты парталу пацікавіліся, колькі заяў аб ускрыцці дэпазітарных ячэек і знікненні з іх каштоўнасцяў атрымаў "Белгазпрамбанк". Але адказваць на гэтыя пытанні там адмовіліся. Раней кіраўніца банка (на той момант яна ўзначальвала яго часовую адміністрацыю) Надзея Ермакова заяўляла, што такіх заяў напісалі ўсяго восем кліентаў, і іх перадалі ў Дзяржкантроль. Пазней пацярпелыя кліенты банка казалі, што іх заявы былі перанакіраваныя ў КДБ, і ім самім давялося хадзіць туды для тлумачэнняў. А яшчэ кліенты распавядалі, што бачылі меркавана свае каштоўнасці ў сюжэтах дзяржканалаў, калі гаворка ішла пра справу Бабарыкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі