Банк БелВЭБ папярэдзіў кліентаў аб праблемах у сувязі з санкцыямі

Банк БелВЭБ у рассылцы папярэдзізіў сваіх кліентаў аб праблемах у сувязі з увядзеннем амерыканскіх санкцый. 

У прыватнасці, для кліентаў БелВЭБ будуць недаступныя аперацыі па карце Visa ў замежных анлайн-сэрвісах, а таксама з дапамогай Apple Pay. Акрамя таго часова ўводзяцца абмежаванні на куплю замежнай валюты ў дадатку і інтэрнэт-банку.

БелВЭБ трапіў пад амерыканскія санкцыі як адна з "дачок" расійскага ВЭБ. Гэта адбылося пасля таго, як Расія прызнала так званыя "ДНР" і "ЛНР". Па сваіх актывах БелВЭБ уваходзіць у першую пяцёрку беларускіх банкаў.

Рассылка ад БелВЭБ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.