Баявік "Матарола" заявіў, што расстраляў 15 украінскіх палонных (відэа)

Кіраўнік батальёна баевікоў "Спарта" — расіянін Арсеній Паўлаў па мянушцы "Матарола" заявіў, што расстраляў 15 украінскіх ваеннапалонных. Такую заяву ён зрабіў у тэлефоннай размове з Kyiv Post, калі каментаваў абвінавачанні ў забойстве "кібарга" Ігара Бранавіцкага, перадае УНІАН.

Украінскія журналісты мяркуюць, што гэтыя дзеянні хутчэй за ўсё не будуць лічыцца злачынствамі супраць чалавечнасці і іх будзе цяжка разглядаць у Міжнародным крымінальным судзе. Аднак заява дададзеная як частка вялікай справы аб злачынствах супраць чалавечнасці. Яна можа разглядацца ў судзе як сведчанне ваенных злачынстваў, калі праўдзівасць запісу будзе даказаная.

Раней украінскія СМІ паведамлялі, што "Матарола" публічна застрэліў абаронцу данецкага аэрапорта Ігара Бранавіцкага. Яго цела нядаўна знайшлі са слядамі катаванняў.

Асцярожна! На запісе — ненарматыўная лексіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі