Бабарыка прынёс "шчырыя прабачэнні за недастаткова выразны і адназначны адказ"

Бабарыка прынёс "шчырыя прабачэнні за недастаткова выразны і адназначны адказ"

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка на сваёй старонцы ў Facebook прынёс "шчырыя прабачэнні за недастаткова выразны і адназначны адказ". Гаворка пра яго выказаванне ў інтэрв'ю "Московскому комсомольцу" пра ідэю ўвесці адзіную валюту саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Журналіст спытаўся ў Бабарыкі: "Як вы адносіцеся да ідэі ўвесці адзіную валюту саюзнай дзяржавы?". Пачатак адказу быў такі: "Калі гэта эканамічна мэтазгодна, то чаму б і не". Гэтая фраза трапіла ў беларускія СМІ.

"Вырваная з кантэксту ўсяго інтэрв'ю, яна цалкам скажае маю пазіцыю па пытанні пабудовы незалежнай Беларусі, — піша палітык і былы банкір. — Са свайго боку я яшчэ раз хачу сказаць: суверэнітэт і незалежнасць Беларусі — непарушная каштоўнасць. У цяперашні момант я не бачу ніякіх перадумоў нават для абмеркавання пытання пра адзіную валюту".

Як стала вядома Еўрарадыё, у штабе Віктара Бабарыкі змяніўся кіраўнік прэс-службы.

Напярэдадні Бабарыка заявіў, што за яго вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты сабрана амаль 100 тысяч подпісаў. Ён падаў у Цэнтрвыбаркам зварот з пералікам фактаў парушэння заканадаўства падчас выбарчай кампаніі, у тым ліку ініцыятыўнай групай Аляксандра Лукашэнкі. Таксама палітык прапанаваў іншым прэтэндэнтам разам ратаваць выбары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі