Азаранка другі раз за дзень гуляла на Уімблдоне з Уотсан, на гэты раз прайграла

Азаранка другі раз за дзень гуляла на Уімблдоне з Уотсан, на гэты раз прайграла

Вікторыя Азаранка другі раз за дзень гуляла на Уімблдоне з Хізер Уотсан з Вялікабрытаніі, на гэты раз прайграла. Гэта быў паядынак змяшанага разраду. Азаранка і серб Ненад Зімонжыч у 1/32 фіналу саступілі Уотсан і Хенры Контынену з Фінляндыі — 3:6, 4:6.

За некалькі гадзін да гэтага ў 1/16 фіналу адзіночнага разраду беларуска святкавала няпростую перамогу над Уотсан з лікам 3:6, 6:1, 6:4. У 1/8 фіналу Азаранка згуляе з другой ракеткай свету Сімонай Халеп з Румыніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі