Вы тут

Аварыя на вадаправодзе ў Шабанах пакінула без вады вёску Каралішчавічы

Чарговая аварыя на вадаправодзе Мінска / pixabay.com

Чарговая аварыя здарылася на вадаправодзе ў Мінску — гэтым разам у раёне Шабаноў. 

Як паведамляе "Мінскводаканал", увечары ў нядзелю, 25 красавіка, было заўважана зніжэнне ціску ў сістэме. Аварыйная брыгада выявіла і лакалізавала пашкоджанне вадаправода дыяметрам 500 мм. 

У выніку ў жыхароў вёскі Каралішчавічы Мінскага раёна будзе часова адсутнічаць вада. Пітную ваду ім будуць падвозіць. 

Таксама "Мінскводаканал" папярэджвае, што пагаршэнне якасці вады ў наступныя трое сутак магчымае ў мікрараёне Шабаны на вуліцах Ротмістрава, Шабаны, Сяліцкага, Бачылы.

На мінулым тыдні аварыя на вадаправодзе ў мінскай Чыжоўцы пакідала без вады тры раёны сталіцы, у якіх жывуць каля 700 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.