Аўтасалоны "Шкоды" ў Беларусі працуюць "у бягучым рэжыме"

Аўтасалоны "Шкоды" ў Беларусі працуюць "у бягучым рэжыме"

Аўтасалоны і сэрвісныя цэнтры кампаніі "Шкода" ў Беларусі працуюць "у бягучым рэжыме". Пра гэта журналістам тэлеканала "Белсат" паведамілі ў аддзеле маркетынгу ТАА "ФелОкт-Сэрвіс", якое з’яўляецца генеральным імпарцёрам "Škoda Auto" ў Беларусі.

На мінулым тыдні урад Беларусі на паўгода забараніў пастаўкі ў Беларусь і продаж прадукцыі кампаніяў Liqui Moly, Škoda Auto і Beiersdorf. Пастанова пачне дзейнічаць прыкладна 3-4 траўня.

"Пастанова пакуль не зразумелая. Мы запыталі па ёй тлумачэнне. Калі мы атрымаем тлумачэнне, тады дамо які-небудзь каментар. Як толькі будзе інфармацыя, абавязкова дамо рэлізам і з задавальненнем падзелімся. Пакуль у нас тая ж інфармацыя, што і ў вас", — кажа журнаналістам кіраўніца аддзелу маркетынгу кампаніі "ФелОкт-Сэрвіс" Дар’я Гарбарук.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі