Асуджаныя 5 чалавек, якія здзекаваліся з хатняй работніцы і вымагалі грошы

Асуджаныя 5 чалавек, якія здзекаваліся з хатняй работніцы і вымагалі грошы

Асуджаныя 5 чалавек, жыхароў Мінскага раёна, якія здзекаваліся з хатняй работніцы і вымагалі грошы. Дзве жанчыны і трое мужчын будуць адбываць пакаранне ў калоніях агульнага і ўзмоцненага рэжыму (ад 4 гадоў да 4 гадоў і 6 месяцаў зняволення, з канфіскацыяй маёмасці). На карысць пацярпелай з іх спагналі 2 тысячы рублёў матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды. Прысуд яшчэ можа быць абскарджаны, інфармуе БЕЛТА.

Пацярпелай па справе была прызнана 52-гадовая жанчына, якая неафіцыйна падпрацоўвала хатняй работніцай — прыбірала ў дамах. Перад навагоднімі святамі 2016 года да яе праз знаёмую звярнулася адна з абвінавачаных — прапанавала прыбраць у катэджы. Сям'я (муж і жонка, яе бацькі ды бацька мужа) напярэдадні вырашылі інсцыніраваць крадзеж у іх 650 долараў, якія нібыта ляжалі на шафе і абвінаваціць жанчыну, якая прыбірала ў доме.

На працягу сутак жанчыну прымусова ўтрымлівалі ў доме, збівалі і пагражалі (у тым ліку і яе сям'і), патрабавалі вярнуць грошы. Хатнюю работніцу нават вазілі на могілкі, каб напалохаць, прымусілі на камеру мабільнага тэлефона сказаць тэкст з прызнаннем віны. Больш таго, жанчыну прымусілі напісаць распіскі, у якіх не былі пазначаныя сумы грошай. У пацярпелай не было такіх грошай, якія ад яе патрабавалі. Здзекі працягваліся, зламыснікі нават прыязджалі ў яе дом і праводзілі ў ім ператрусы.

Жанчына звярнулася ў міліцыю. Калі яе крыўдзіцелі пра гэта даведаліся, вырашылі напісаць праваахоўнікам ілжывую заяву. Адна з абвінавачаных заявіла, што ў яе скралі ўжо не 650, а 6650 долараў. Падчас следства абвінавачаныя, каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці, давалі супярэчлівыя паказанні, а пасля замаўчалі. Аднак суд палічыў іх віну ў вымагальніцтве групай асоб з выкарыстаннем гвалту, у загадзя непраўдзівым даносе аб здзяйсненні злачынства і дапамозе ў гэтым даказанай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі