Арына Сабаленка захавала другую пазіцыю ў рэйтынгу WTA

Арына Сабаленка / Eurosport.com​
Арына Сабаленка / Eurosport.com​

Тэнісістка Арына Сабаленка засталася на другой пазіцыі ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) пасля заканчэння US Open, паведамляе БЕЛТА.

На адкрытым чэмпіянаце ЗША Сабаленка выйшла ў паўфінал — спартоўка мае цяпер 7720 ачкоў.

Беларуска Вікторыя Азаранка знаходзіцца на 32-м месцы (1990 балаў), Аляксандра Сасновіч займае 111-ю пазіцыю (740), у Вольгі Гаварцовай — 134-ы радок (564).

У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў беларускі тэнісіст Ілля Івашка займае 53-е месца (1305 ачкоў), Ягор Герасімаў на 90-й пазіцыі (85).

Раней Еўрарадыё паведамляла пра тое, што жаночы турнір US Open сенсацыйна выйграла 18-гадовая брытанка Эма Радукану, а расіянін Данііл Мядзведзеў здабыў перамогу ў мужчынскім US Open.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі