Вы тут

Арына Сабаленка выйшла ў 1/4 фіналу турніру ў Сан-Хасэ

Арына Сабаленка / wtatennis.com

На турніры ў амерыканскім Сан-Хасэ беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (6-ы нумар рэйтынгу WTA) выйшла ў чвэрцьфінал. 

У 1/8 фіналу наша суайчынніца выйграла ў прадстаўніцы ЗША Каралін Долхайд (168) — 5:7, 6:1, 7:5.

Наступнай саперніцай Сабаленка будзе расіянка Дар'я Касаткіна.

Дарэчы, падчас матчу Сабаленка зрабіла 23 двайныя памылкі: 12 у першым сэце, шэсць — у другім і пяць - у трэцім.

Сёлета на яе рахунку ўжо 257 двайных памылак — гэта найбольшы паказчык у туры. На другім месцы ідзе Кацярына Аляксандрава, у якой такіх памылак 166.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.