Артыста філармоніі некалькі дзён судзяць за сцяг і песні ў Dana Mall

Дзяніс Іваноў / З асабістага архіва музыкі
Дзяніс Іваноў / З асабістага архіва музыкі

Артыст Камернага хору філармоніі Дзяніс Іваноў перазатрыманы проста ў ізалятары на Акрэсціна. Два суды, якія адбыліся праз дзень, адправілі справу музыкі на дапрацоўку. Паводле дадзеных праваабаронцаў, хлопца судзяць за песні і вывешаны ў ГЦ "Dana Mall" гіганцкі сцяг.

Іванова затрымалі на працоўным месцы 25 студзеня. Двое невядомых запрасілі музыканта на допыт у кабінет дырэктара, пасля чаго павезлі ў невядомым кірунку. Увечары таго ж дня імя Дзяніса знайшлі ў спісах на Акрэсціна.

У сераду 27 студзеня справу музыкі разгледзеў суд Першамайскага раёна. У сувязі з недахопам доказаў пратакол адправілі на дапрацоўку. Але праз 72 гадзіны Дзяніса не выпусцілі.

Другі суд над Дзянісам Івановым адбыўся ў пятніцу 29 студзеня ў тым жа Першамайскім судзе. Высветлілася, што на артыста складзены новы пратакол, яго не выпусцілі на волю, паколькі перазатрымалі напярэдадні. Справа зноў адпраўлена на дапрацоўку. Тэрмін затрымання заканчваецца 31 студзеня.

Паводле людзей, якія нядаўна вызваліліся, у пяцімеснай камеры, дзе знаходзіцца Дзяніс, 13 чалавек. На ўваходзе пасланы бчб-сцяг. Адсутнічае ацяпленне, вязням не даюць коўдры і матрацы.

Упершыню Дзяніс Іваноў быў затрыманы 6 лістапада за акцыю "Вольнага хору" ў ГЦ "Экспабел". Згодна з пратаколам, Дзяніс "наўмысна, з хуліганскіх меркаванняў, не зважаючы на агульнапрынятымі нормы паводзін у грамадскім месцы, гучна спяваў песні, дэманстраваў палку, імітаваў супрацоўніка АУС, на заўвагі не рэагаваў". Тады суд пакараў Дзяніса 15-ю суткамі арышту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі