Артыкулы, якія паўплывалі на лячэнне COVID-19 хларахінам, адкліканыя

Даследаванні пра выкарыстанне хларахіну і гідроксіхларахіну, апублікаваныя ў The Lancet і медыцынскім часопісе Новай Англіі (NEJM), адкліканыя, паведамляе прэс-служба Мінздароўя ў сваім Telegram-канале. Прадстаўнікі часопісаў патлумачылі гэта перасцярогамі ў дакладнасці інфармацыі, якую падала Surgisphere Corporation. 

Незалежныя рэцэнзенты не змаглі праверыць ключавыя даныя кампаніі і пацвердзіць вынікі даследаванняў. Таму аўтары адклікалі свае артыкулы.


Высветлілася, што заснавальнік кампаніі Surgisphere доктар медыцынскіх навук Сапан С.Дэсаі быў суаўтарам абодвух артыкулаў. Спецыялісты прааналізавалі гісторыю публікацый Дэсаі і выявілі некалькі папярэджанняў пра неналежнае правядзенне даследаванняў. 

Дарэчы, менавіта на аснове гэтых артыкула Сусветная арганізацыя аховы здароўя аднавіла дазвол на тэставаннк гідроксіхларахіну як лекааў ад COVID-19. 

У Беларусі, як кажа галоўны пазаштатны спецыяліст Мінздароўя па інфекцыйных хваробах Ігар Карпаў, публікацыя "паслужыла пэўным сігналам для ўзмацнення кантролю пры лячэнні пацыентаў хлорахінам і гідроксіхларахінам". Па словах лекара, нашы спецыялісты актыўна адсочваюць ўсе публікацыі па лячэнні каранавіруса, якія з'яўляюцца ў навуковай прэсе. 

"Па досведзе выкарыстання гідроксіхларахіну (дарэчы, пільны маніторынг за станам пацыентаў пры яго выкарыстанні праводзіцца з першых прызначэнняў) склалася ў цэлым станоўчае ўражанне. Гэта тычыцца як паляпшэння самаадчування, так і лабараторных паказчыкаў. Па меры назапашвання даных могуць быць унесеныя пэўныя карэктывы", — падкрэслівае Карпаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.