Аркестр памежных войскаў Беларусі “дэсантаваўся” ў Францыі

У Францыі знаходзіцца ўзорна-паказальны аркестр памежных войскаў Беларусі. Ён прымае ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных вызваленню войскамі саюзнікаў французскага рэгіёна Нор-Па-дэ-Кале ад нямецкіх акупантаў. Разам з беларусамі ў Францыю былі запрошаныя вайсковыя музычныя калектывы з Вялікабрытаніі, ЗША, Бельгіі і Нідэрландаў.

Беларускія музыкі выконваюць класічныя, эстрадныя і джазавыя кампазіцыі, творы беларускіх і замежных аўтараў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі