Аргенціна згуляла ўнічыю з Ісландыяй: Месі не забіў пенальці

Аргенціна згуляла ўнічыю з Ісландыяй: Месі не забіў пенальці

Зборная Аргенціны па футболе не змагла выйграць у сапернікаў з Ісландыі: 16 чэрвеня каманды з групы D чэмпіянату свету правялі матч 1 тура. Гульня праходзіла ў Маскве.

Лік адкрылі аргенцінцы, на 19-й хвіліне зламіўшы супраціў ісландцаў — адзначыўся Серхіё Агуэра. Аднак прадстаўнікі паўночнай краіны пасля гэтага хутка мабілізаваліся і праз пяць хвілінаў зраўнялі лік, дзякуючы Альфрэду Фінбагасону.

У другім тайме Аргенціна атрымала шанец выйсці наперад, калі зарабіла пенальці. Рэалізаваць яго мусіў Ліянэль Месі, аднак брамнік Ханес Хальдоурсан не прапусціў удар. Выніковы лік — 1:1.

Таксама ўчора прайшлі іншыя матчы 1 тура сусветнага першынства: у групе С Францыя перамагла Аўстралію — 2:1, а ў групе D Харватыя была мацнейшая за Нігерыю — 2:0.

Сёння, 17 чэрвеня, пройдуць наступныя матчы 1 тура групавога этапу: Коста-Рыка — Сербія (група Е), Бразілія — Швейцарыя (група Е), Нямеччына — Мексіка (група F).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі