Арганізатар акцый за Лукашэнку пабіўся з суседам, цяпер гэтым займаецца МУС

Сяргей Каўрыгін справа / grodnonews.by
Сяргей Каўрыгін справа / grodnonews.by

Сяргей Каўрыгін — былы delivery director і арганізатар праўладных шэсцяў — на днях збіў свайго суседа. Інцыдэнт адбыўся 19 кастрычніка недалёка ў доме, дзе пражывае Каўрыгін. Сусед атрымаў удары і закрытую чэрапна-мазгавую траўму і звярнуўся па медыцынскую дапамогу, паведамляе dev.by. 

Мясцовыя жыхары паведамляюць, што бойка адбылася ў ліфце на вачах жонкі Каўрыгіна і яго дзяцей. Пацярпелы пацвердзіў dev.by, што яго збіў Сяргей Каўрыгін. Ён падаў заяву ў міліцыю аб узбуджэнні крымінальнай справы па артыкуле "Хуліганства". 

Дом, у якім адбылася гісторыя, адносіцца да ЖБВК "ЭПАМ Сістэмз-Жылбуд". Старшыня ЖБВК распавёў, што гэта быў бытавы канфлікт: "Па ім вядзецца следства. Я не тое што не ўпаўнаважаны [каментаваць], я нават не ў курсе гэтага следства. Яго вядуць следчыя органы. Звяртайцеся ў МУС".  

Інцыдэнт быў зняты на камеру, размешчаную ў пад'ездзе. Відэа знаходзіцца ў праваахоўных органаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі