Вы тут

Арганізацыя па забароне хімічнай зброі: Аляксей Навальны атручаны "Навічком"

Аляксей Навальны / Reuters

Расійскі блогер і апазіцыянер Аляксей Навальны быў атручаны таксінам, падобным на баявыя рэчывы з групы "Навічок", заявіла Арганізацыя па забароне хімічнай зброі (яна праводзіла аналізы пасля запыту Германіі). Але яго няма ў Канвенцыі аб забароне хімічнай зброі.

Навальны хоча прыцягнуць спецдакладчыкаў ААН да расследавання інцыдэнта з яго атручваннем у Томску. Цяпер ён знаходзіцца ў Германіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.