"Рыга" і "Пушкінская" сталі асноўнымі цэнтрамі супраціву ў Мінску.
Архіў
-
Каля метро "Спартыўная" ў бок амапаўцаў кінулі "кактэйль Молатава"
22:44 10.08.2020
У адказ на жорсткі разгон. -
Сілавікі спрабуюць разагнаць людзей каля ГЦ "Рыга" ў Мінску
22:24 10.08.2020
Тыя ў адказ на святлошумавыя гранаты запускаюць феерверкі. -
МУС: на вуліцы Прытыцкага загінуў чалавек
21:56 10.08.2020
Па версіі міліцыі, у яго ў руках узарвалася невядомае выбуховае прыстасаванне. -
Барыкаду каля ўніверсама "Рыга" ў Мінску атакавалі святлошумавымі гранатамі
21:43 10.08.2020
Там сабралося шмат моладзі. -
Скрыжаванне праспекта Пушкіна і вуліцы Прытыцкага занялі байцы "Альфы"
21:21 10.08.2020
Яны трымаюць у руках траўматычную зброю. -
Сілавікі атакавалі плошчу Прытыцкага, ёсць параненыя
20:55 10.08.2020
Выкарыстоўвалі святлошумавыя гранаты. Прынамсі, аднаму з дэманстрантаў адарвала частку нагі. -
У Брэсце міліцыя ўжыла святлошумавыя гранаты і гумавыя кулі
20:43 10.08.2020
У адказ людзі сталі пускаць феерверкі ў бок АМАПу.