Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны на 29 траўня: будзе моцны парывісты вецер

Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны на 29 траўня: будзе моцны парывісты вецер

У пятніцу, 29 траўня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы па паўднёвым усходзе краіны пройдуць дажджы, навальніцы, часам моцныя дажджы. Таксама дажджы будуць зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі. Месцамі прагрымяць навальніцы, пройдуць моцныя дажджы. 

Сіноптыкі перасцерагаюць пра моцны парывісты вецер — да 15-18 метраў за секунду. Уначы ён прагназуецца па паўднёвым усходзе, а ўдзень — у многіх раёнах краіны. 

Уначы тэрмометры пакажуць 7-13 вышэй за нуль. Удзень чакаецца 13-18 цяпла, па паўднёвым усходзе — да 19-23 са знакам "плюс".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі