Апазіцыя мяркуе сёння падаць заяўку на Дзень волі

Сёння, 9 сакавіка апазіцыя мяркуе падаць заяўку на правядзенне ў Мінску акцыі на Дзень волі. Пасля другога паседжання аргкамітэту адзначэння Дня Волі, якое прайшло на мінулым тыдні, арганізатары заявілі, што абмеркавалі новыя захады для прыцягнення большай колькасці ўдзельнікаў на акцыю. У прыватнасці, гаворка вядзецца пра запрашэнне на шэсце і мітынг музыкаў, якія б аздобілі падзею, зрабіўшы яе больш падобнай да свята, а не да пратэстнай акцыі.

Што да змястоўнага складніку, то, паводле арганізатараў, акцыя будзе мець традыцыйны характар — будуць уздымацца тэмы незалежнасці Беларусі. Аднак, як і летась, удзельнікі змогуць выказацца і пра вайну ва Украіне, а таксама пра забойства расійскага апазіцыянера Барыса Нямцова.

Акцыю, прымеркаваную да Дня волі, плануюць зладзіць 25 сакавіка.