Антон Носік: У блогах акварыюмныя рыбкі, могуць быць цікавейшымі за палітыку

Беларускай блогасферай Антон не цікавіўся, але ведае, што яна ёсць, бо кожны дзень атрымлівае каментары ад юзераў з нашай краіны і мяркуе: тут таксама ёсць праблемы. У расійскай жа інтэрнэт-прасторы дзённікаў ён ніякіх праблемаў пакуль не бачыць, бо пакуль сеціва – адзінае, што ў Расіі не рэгулюецца цэнтралізавана: Можна сказаць, што блогі ўплываюць на Інтэрнэт, а, магчыма нават на сітуацыю ў вашай краіне?

Уплыў блогаў на медыя-прастору вялізны. Што тычыцца ўплыва на краіну… то апроч Крамля на сітуацыю ў краіне нішто не ўплывае. Кантраляваць блогі можна толькі адным спосабам – увёўшы кітайскі файрвол.

Расійская блогасфера адрозніваецца ад сусветнай?

Галоўная анамалія расійскай блогасферы заключаецца ў тым, што яны вядуцца на калектыўных платформах накшталт livejournal. У той час як на Захадзе 9 з 10 папулярных блогаў маюць індывідуальную платформу, дамен, камерцыйную службу і рэкламную палітыку. У Расіі, напрыклад, размяшчэнне рэкламы блогерам забаронена.

Ці рэальна зарабіць грошы на блогінгу?

Калі чалавек займаецца блогінгам сур’ёзна – гэта для людзей амаль па ўсім свеце прафесія.
Магчымасць зарабляць на блогах залежыць ад двух параметраў – аўдыторыя і тэматыка. Галоўнае, каб у рэсурса была аўдыторыя і каб яго тэматыка адпавядала ўяўленням рэкламадаўцы аб тым, дзе ён бы хацеў рэкламавацца. Дастатковая колькасць – гэта каля 20 тысяч унікальных наведвальнікаў на месяц.
Нашыя папулярныя блогеры, тыя грошы, якія яны могуць атрымаць ад рэкламы на сваіх блогах, відаць, не вельмі лічаць грашыма. Яны добраахвотна ўжо некалькі год адмаўляюцца ад магчымасці зарабіць такім чынам, бо яна ім, напэўна, не вельмі цікавая.

Вы ведаеце рэцэпт як стаць стаць папулярным блогерам?

У блогасферы першасна, жаданне чалавека расказываць пра тое, што яму цікава, а не імкненне падладжвацца пад чыісьці густы. Менавіта таму што блогасфера жыве як інструмент самвыражэння, а не бізнэса, для яе цынічныя скокі ад кан’юктуры рынка нетыповае. Амаль любая тэма мае сваю аўдыторыю. Нават калі чалавек піша пра акварыюмных рыбак, у Інтэрнэце ёсць тысячы людзей, каму гэта будзе значна цікавей, чым крамлёўская палітыка. З гэтага вынікае, што поспех блога залежыць не ад таго, пра што пішацца блог, а ад таго, ці здолеў блогер знасці ўсіх тых чытачоў, каму яго тэксты цікавыя.
Калі блогер шукае папулярнасці, то хачу сказаць, што сакрэт яго не ў тым, каб знайсці цікавую тэму, а каб па тэме, на якую ты пішаш, дастукацца да ўсіх каму гэта тэма цікавая.

Антон Носік - кіраўнік службы блогаў кампаніі “Суп” Антона Носіка. Аўтар блога «Живые записки Антона Носика» (dolboeb.livejournal.com). Знаходзіцца ў фрэндах у 9223 карыстальнікаў жж.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі