Вы тут

Анархісты правялі ў Мінску каля пасольства Турцыі акцыю ў падтрымку курдаў

Міліцыянер спрабуе затрымаць удзельнікаў акцыі / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

У сераду анархісты правялі ў Мінску на вуліцы Валадарскага каля пасольства Турцыі несанкцыянаваную вулічную акцыю ў падтрымку курдаў. Яны пратэставалі супраць уводу турэцкіх войскаў на поўнач Сірыі. Як вядома, Анкара лічыць, што сірыйскія курды могуць быць звязаныя з узброенымі фармаваннямі курдаў у Турцыі, супраць якіх ідзе барацьба. Курды ў Сірыі былі саюзнікамі ЗША падчас баявых дзеянняў супраць тэрарыстычнай "Ісламскай дзяржавы".

Чацвёра анархістаў у цёмных акулярах і масках трымалі плакаты супраць акупацыі Турцыяй тэрыторыі Сірыі, на якой жывуць этнічныя курды, і выгуквалі лозунгі ("Не турэцкаму імперыялізму!" ды іншыя).

Да анархістаў падбег міліцыянер-ахоўнік амбасады. Аднак ён не змог адзін затрымаць кагосьці з удзельнікаў акцыі — яны збеглі, а дапамога прыехала толькі праз 5 хвілін.

Гэты і наступны здымкі — Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.