Вы тут

Амбасадар Італіі — пра сустрэчу ў МЗС: яна прайшла ў шчырай атмасферы

Дыпламатычныя аўтамабілі каля МЗС / Еўрарадыё

Размова замежных дыпламатаў з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем прайшла ў "шчырай атмасферы". Пра гэта Еўрарадыё распавёў амбасадар Італіі ў Беларусі Марыё Джорджа Стэфана Бальдзі.

Міністр казаў пра палітычную сітуацыю ў Беларусі. Дыпламаты мелі магчымасць задаць пытанні. Увогуле абмяркоўвалася будучыня адносінаў афіцыйнага Мінска з ЕС. 

На сустрэчу з Макеем былі запрошаныя дыпламаты не толькі Еўрасаюза, але і Вялікабрытаніі, ЗША ды іншых краін. Сярод дыпламатычных аўтамабіляў каля МЗС карэспандэнты Еўрарадыё бачылі нават сцягі Венесуэлы і Судана. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.