Амбасада ЗША — пра суд пад Дашкевічамі: яшчэ адзін прыклад бесчалавечнасці

Амбасада ЗША ў Беларусі адрэагавала на суд над Змітром і Настай Дашкевічамі. 11 ліпеня пракурор запрасіў для іх па 1,5 гады зняволення за ўдзел у вулічнай акцыі пратэсту ў 2020-м. У Дашкевічаў чацвёра дзяцей.

"Гэта яшчэ адзін прыклад бесчалавечнасці і гатоўнасці рэжыму знішчыць усё добрае ў Беларусі, напісана ў афіцыйным Twitter амбасады ЗША. — ...Мы заклікаем вызваліць Змітра і даць сям'і... жыць і будаваць сваю будучыню ў Беларусі".

Зміцер Дашкевіч за кратамі з 23 сакавіка 2022 года: спачатку быў адміністрацыйны арышт, а пасля ўзнікла крымінальная справа. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. Пазней стала вядома, што на Насту Дашкевіч пачалі крымінальную справу па тым жа артыкуле. Іх абвінавачваюць ва "ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".

Чацвёрты сын Дашкевічаў, Данііл, нарадзіўся 15 чэрвеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.