Вы тут

АМАП затрымаў п'янага гамельчука, які адкрыў агонь з пнеўматыкі ў пад'ездзе дома

Фота: uvd.gomel.by

2 снежня у міліцыю затэлефанавала пенсіянерка, інфармуе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама. Жанчына паведаміла, што да яе зайшла ўсхваляваная суседка, якая пабачыла, як на лесвічнай пляцоўцы сусед зверху страляе з пісталета і пагрозліва выказваецца. 

Па словах відавочцы, моцна п'яны мужчына моўчкі сядзеў на прыступках паміж трэцім і чацвёртым паверхамі. Калі адзін з жыхароў вырашыў выйсці на лесвічную клетку, то пабачыў, як п'яны стаў размахваць пісталетам, пагражаючы яго забіць. Пасля п'яных выкрыкаў мужчына адкрыў бязладную стральбу.

На месца здарэння неадкладна былі накіраваныя міліцэйскія нарады, у тым ліку байцы АМАП са спецыяльнай падрыхтоўкай. 

Падымаючыся па лесвіцы, байцы спецназа неаднаразова патрабавалі, каб стралок спыніў агонь і здаў зброю. Аднак мужчыну праігнараваў патрабаванне. Ён пабег уверх па лесвіцы, пакінуўшы на прыступках сваю куртку. Агледзеўшы яе, міліцыянты ў адной з кішэняў знайшлі ключы ад кватэры. 

Амапаўцы падняліся на восьмы паверх і пад прыкрыццём кеўларавага шчыта адкрылі ключамі дзверы кватэры. Здзіўлены раптоўным з'яўленнем спецназу стралок нават не паспеў нічога зразумець, калі яго затрымалі. 

Аператыўна-следчая група выявіла, што гамяльчук зрабіў у пад'ездзе не менш за 10 стрэлаў. Пашкоджанні зафіксаваныя на сценах трэцяга, чацвёртага і восьмага паверхаў. тут былі разбітыя вокны, на падлозе знойдзеныя пластыкавыя кулі.

30-гадовы гамяльчук добраахвотна зброю не аддаў. Мужчына заявіў, што не памятаеў, куды паклаў яе. падчас ператрусу кватэры міліцыянты знайшлі пнеўматычны пісталет маркі "MR654R". Медагляд затрыманага паказаў 2,62 праміле алкагольнага ап'янення.

На зламысніка пачалі крымінальную справу. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. 

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

Вокладка кнігі Сяргея Шапрана "Беларускі гістарычны анекдот"
Фота Наталлі і Дар'і Кавальчук з Брэста. Разам з Фондам "Шанс" дзяржава аплаціла аперацыю Дашы ў Даніі.