Аляксандра Сасновіч паднялася на 53-е месца ў сусветным тэнісным рэйтынгу

Аляксандра Сасновіч паднялася на 53-е месца ў сусветным тэнісным рэйтынгу

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч заняла 53-е месца ў новым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). Для спартоўкі гэта стала найлепшым яе паказчыкам у WTA.

На мінулым тыдні яна займала 88-е месца. Такім чынам, наша суайчынніца ўзнялася адразу на 35 пазіцыяў.

Гэтаму дапамог паспяховы выступ Сасновіч на турніры ў аўстралійскім Брысбене. Там яна атрымала сем перамог і толькі ў фінале саступіла ўкраінцы Эліне Світолінай

Таксама ў рэйтынгу WTA узнялася Арына Сабаленка — з 73-га на 69-е месца. Перад гэтым яна добра выступіла ў кітайскім Шэньчжэні. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі