Аляксандр Рыбак на “Славянскім базары” будзе выпіваць за цёмнымі шторамі?

Райдэр Аляксандра Рыбака на “Славянскім базары” здзіўляе вялікай колькасцю алкаголю. Патрабаванні былі складзеныя расійскім прадстаўніцтвам кампаніі Юнивёрсал, якое для перасоўвання артыста па горадзе, напрыклад, просіць падаць Мэрсэдэс S-класа, пэўнай мадэлі. і мікрааўтобус той жа маркі для танцораў.

Таксама райдэр патрабуе арганізаваць для артыстаў “здаровае, свежае, паўнавартаснае харчаванне”, для чаго патрабуецца: 10 бутэлек піва, бутэлька віна, больш 70-ці бутэлек вады і напояў, кава, сок, гарбата і жавальная гумка. З ежы патрабуюцца садавіна, арэхі і кілаграм шакаладу. У рацыёне зоркі не дапускаецца наяўнасць фаст-фуду, таксама, падчас ежы, Рыбак не жадае бачыць журналістаў і чуць музыку.

Акрамя таго, у асобным нумары “люкс” у гатэлі павінны быць цёмныя шторы і запоўнены, аплачаны міні-бар. Такія бары абавязкова павінны быць і ў астатніх 8-мі нумарах (апошняе ў райдере вылучана тоўстым шрыфтам).

Дырэктара фестывалю ўразіла тое, што ў камандзе Рыбака толькі 3 танцоры, а прыедзе 11 чалавек, паведамляюць Беларускія навіны. Радзівон Бас падазрае, што менавіта гэтыя загадкавыя 7 чалавек так турбуюцца пра марку Мэрсэдэса і поўныя аплачаныя бары, а не сам артыст.


Фота: livestory.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі