Аляксандр Лукашэнка: Я ў Грузію еду як дадому

Аляксандр Лукашэнка: Я ў Грузію еду як дадому

У Тбілісі адбываюцца перамовы Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Грузіі Гіоргіем Маргвелашвілі

Кіраўнік Беларусі падкрэсліў асаблівую дружбу паміж народамі нашай краіны і добрыя пачуцці, якія засталіся яшчэ з савецкіх часоў. "Я сапраўды сюды еду як дадому. Хоць і ў другі раз. Але я адчуваю, што тут блізкія нам людзі", — цытуе словы Лукашэнкі ягоная прэс-служба.

Беларускі кіраўнік згадаў, што шмат разоў бываў у розных краінах. Такія паездкі, па яго словах, з'яўляюцца вялікай працай. "У Грузію, я разумею, што еду працаваць, але з вялікім хваляваннем заўсёды і ў чаканні, што тут вельмі добрыя, лагодныя, прыстойныя людзі", — дадаў ён.

Лукашэнка выказаў надзею, што на перамовах ўдасца дамовіцца пра павелічэнне тавараабмену. "Думаю, што ў выніку нашых двухдзённых сустрэч мы знойдзем і іншыя шляхі паставак у Беларусь і назад, каб больш актыўна ішоў тавараабмен", — выказаў надзею кіраўнік Беларусі. Ён дадаў, што ў Беларусі няма закрытых тэмаў у супрацоўніцтве з Грузіяй. Таксама Лукашэнка мяркуе, што ўжо сёлета краіны змогуць пераадолець адзнаку ў 200 мільёнаў долараў ва ўзаемным гандлі.

Гіоргій Маргвелашвілі заявіў, што падчас візіту Лукашэнкі будзе падпісаная дамова, "якая будзе вызначаць адносіны паміж Беларуссю і Грузіяй на многія дзесяцігоддзі". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі