Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Мінск — утульны гарадзішка, але ж камусьці няймецца (відэа)

Аляксандр Лукашэнка і Анатоль Сівак  / president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка зноў вярнуўся да тэмы парадку ў Мінску. Пра гэта ён загаварыў на сустрэчы са старшынёй Мінгарвыканкама Анатолем Сіваком, фрагмент якой паказаў Telegram-канал "Пул Першага"

"Я чакаю ад цябе і ад праваахоўнікаў поўнага парадку ў горадзе-героі Мінску. Ні ў якім разе нельга замінаць людзям жыць", — заявіў кіраўнік дзяржавы Сіваку.

Па словах Лукашэнкі, Мінск — чысценькі, зручны, утульны "гарадзішка", дзе можна адпачыць і прагуляцца з дзеткамі. "Але ж няймецца камусьці", — дадаў ён. 

Напярэдадні кіраўнік дзяржавы параўнаў выбарчыя пікеты некаторых сваіх канкурэнтаў з гестапа. Акрамя таго, ён параўнаў выбарчыя пікеты з масавымі мерапрыемствамі і запатрабаваў, каб такія акцыі праводзілі ў прызначаных месцах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.