Вы тут

Алімпійская чэмпіёнка Надзея Скардзіна выйшла замуж

instagram.com/poslushnica/

Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Надзея Скардзіна, якая летась завяршыла спартовую кар'еру, выйшла замуж. Яе абраннікам стаў швейцарскі біятланіст Марцін Ягер. Вяселле гулялі ў гэтую суботу ў Дамашанах, што ў Смалявіцкім раёне.

Фотаздымкі з урачыстасцяў з'явіліся ў Інстаграме.

34-гадовая Надзея Скардзіна ў чэрвені 2018 года абвясціла аб завяршэнні прафесійнай кар'еры. Сёлета ў лютым яна яшчэ выступіла ў Раўбічах на "Гонцы легендаў", падчас якой яе і былую калегу па зборнай, тытулаваную Дар'ю Домрачаву праводзілі з вялікага спорту.

У мінулым жа годзе Надзея пазнаёмілася са сваім будучым мужам. Сёлета ўвосень пара чакае нараджэння першынца.